Другі этап па традыцыі ў нас сумяшчаецца з каманднікам. Першы круг - вынік выступлення кожнага ў камандным турніры. Па ім, дарэчы, можна праводзіць аналіз карыснасці гульні кожнага ў камандным турніры. Дамо гэта права ўсім і кожнаму, тут толькі адзначым, што васьмёрка прайшла ў наступную стадыю плэй-оф, астатнія (тыя, хто застаўся) згулялі паміж сабой у Першай лізе.
Прыемна было бачыць у плэй-оф Андрэя Князюка, ён вельмі даўно не гуляў у хакей, але прыехаў і навёў шоргату - стаў трэцім па выніку кругавога. Таксама здзівілі Аляксандр Авін - 6 месца, і Андрэй Хапроў - 7 месца. Замкнуў васьмёрку наймацнейшых Аляксей Краўчанка. Міма касы праскочылі (чым не менш здзівілі ўсіх астатніх) Уладзімір Сліж і Андрэй Акінфін. Вадзім Крыніцкі стаў 16-ым...

З 10-ці чалавек, якія засталіся за бортам "вышкі" на Першую лігу асталіся шасцёра. Яны і разыгралі паміж сабой медалі ў двухкругавым этапе:


1 месца - Андрэй Акінфін
2 месца - Міхаіл Чарнабай
3 месца - Уладзімір Сліж
З чатырох чвэрцьфіналаў у Вышэйшай лізе было згуляна два. Аляксандр Далгоў па традыцыі прыадчыніў дзверы ў паўфінал кіраўніцтву, прапусціў наперад і дзверы зачыніў перад сабой.
Тое ж самае зрабіў і Андрэй Хапроў для Мацвея Шыркаўца.
У пары Аляксандр Бартош - Аляксей Краўчанка была барацьба. Пасля 2:2 у серыі доўгі авертайм у пятым матчы ўзяў Бартош, павядучы ў серыі. Наступны матч таксама быў за ім. Вынік - 4:2.
Андрэй Князюк гуляў з Аляксандрам Авіным. Была роўная гульня, таксама 2:2 на працягу гульні, але потым Андрэй даціснуў суперніка - 4:2.
За 5 месца Аляксей Краўчанка ў вельмі напружанай барацьбе з сямі матчаў адолеў Аляксандра Авіна - 4:3.

1 паўфінал: Аляксандр Бартош - Эдуард Куратнік. На мінулым этапе Эдуард каменя на камені не пакінуў ад Аляксандра. Сёння гульня была люстраная: Аляксандр выйшаў пераможцам - 4:1.

2 паўфінал: Мацвей Шыркавец - Андрэй Князюк. Узрост і вопыт нічога не змаглі супрацьпаставіць маладосці і напору - таксама 4:1.
У матчы за 3 месца Андрэй узяў верх у першай гульні. Затым Эдуард ужо не даваў спуску - 3:1 на карысць Эдуарда.
У фінале сустракаліся Аляксандр Бартош і Мацвей Шыркавец.

Тут звычайна шмат галоў не бывае, хоць абодва супернікі не саромяцца ў гэтым пытанні. Пасля першага адданага матча Мацвей ужо не прайграваў - 1:4.

Віншуем медалістаў!

Да сустрэчы 25 кастрычніка на трэцім этапе!!

