27 верасня прайшоў Камандны Кубак імя Аляксандра Асядоўскага.
На гэты раз сабралася 6 каманд.
Пойдзем па ўзрастанні іх рэйтынгу.
1. aOrion.

Склад леташні: Аня Сліж, Іван Гілевіч і Вадзім Пасылкін. Каманда пачаткоўцаў, рэйтынг у іх мінімальны. Вядома, удзел для гульцоў гэтай каманды - гэта напрацоўванне досведу.
2. Баравікі (рэйтынг гульцоў каманды 2370).

Той жа пераможны склад леташняга кубка: Аляксандр Бартош, Аляксандр і Іван Авіны.
3. UZ 30 (рэйтынг гульцоў каманды 4117).

Склад ідэнтычны таму, з якім яны летась праляцелі міма плэй-оф: Эдуард Куратнік, Аляксандр Далгоў і Андрэй Хапроў.
4. RASA 2.0 (рэйтынг гульцоў каманды 4165).

Сёлета да Андрэя Акінфіна і Віталя Собаля далучыўся Андрэй Князюк.
5.Канцэнтрат (рэйтынг гульцоў каманды 4580).

Хлопцы тыя ж: Вадзім Крыніцкі, Аляксей Краўчанка і Міхаіл Чарнабай. Склад гульцоў выразны, паглядзім, ці атрымаецца ў іх перапыніць няўдалыя выступы на леташніх спаборніцтвах.
6.Ferane (рэйтынг гульцоў каманды 5091).

Тэарэтычныя лідары турніру.
Тут таксама без змен: Аляксандр і Мацвей Шыркаўцы і Уладзімір Сліж.
Пуцёўку за выхад у плэй-оф даваў вынік з 1 па 4 месца пасля кругавога этапу. А гэты этап заўсёды прыносіць свае нечаканыя для многіх вынікі.
1 тур адзначыўся упэўненай перамогай Ferane над UZ 30 - 5:2, Канцэнтратам над aOrion - 7:2 і Баравікамі над Rasa 2.0 - 6:1.

2 вышэйапісаных выніку дакладна апынуліся нечаканымі для многіх.
2 тур.
Rasa адыгралася на" маладых " - 7:1.
Баравікі нечакана лёгка абыгралі рэйтынгавага лідара - Ferane - 5:2.

UZ 30 сабраліся з сіламі і перамаглі канцэнтрат - 5:2.
3 тур.
Баравікі ўсухую закрылі aOrion - 9:0.
"Вустрыцы" абыгралі "Расу" - 5:2.

Канцэнтрату крыху не хапіла, каб адолець "фармацэўтаў" - 2:3.
4 тур.
Ferane на ачко абышлі Расу - 4:3.
Баравікі не пакінулі шанцаў Канцэнтрату - 4:1.
"Вустрыцы" патрэніраваліся на aOrion - 5:0.
Перад апошнім 5-ым турам было зразумела, што менавіта ён і расставіць каманды на выніковыя месцы ў табліцы. Кожны матч вырашаў для ўсіх многае. У паветры панавалі нервовасць, засяроджанасць і напружанасць.
Баравікі саступілі UZ 30 - 2:6.
Гэта забяспечыла лідзіруючую пазіцыю ў групе другой камандзе.
Rasa адолела Канцэнтрат - 6:2.
Гэта дазволіла Расе застацца ў плэй-оф.
Канцэнтрат жа па нейкім злым року які год запар зноў аказваецца па-за барацьбы за прызы турніру не гледзячы на выдатны склад выканаўцаў...
Для Ferane апошні тур з aOrion быў прагулачным - 8:1.
У выніковай турнірнай табліцы каманды размясціліся наступным чынам:
Канцэнтрат згуляў з aOrion за 5 месца і перамог - 6:1.

У першым паўфінале сустракаліся UZ 30 і Rasa.
Пасля 1 тура - 1:1. У другім туры "вустрыцы" выдалі тры з трох, і ўжо 4:1. У апошнім ім хапала б адной перамогі. Яны ўзялі дзве. Вынік 6:2.

Другі паўфінал звёў Баравікоў і Ferane.
У першым туры Баравікі павялі 2:1. У другім умацавалі сваю перавагу да 4:2. У апошнім даціснулі. Выніковы лік - 5:3.

Прайграўшыя змагаліся за бронзавыя медалі. Раса супраць Фармацэўтаў.
Пасля двух тураў Ferane павёў 2:0. Лік, які можна адыграць. На жаль для Rasa, у апошнім туры ім не ўдалося ўзяць перамог. Выніковыя лічбы - 0:5 і бронза ў Ferane.

У фінале гулялі Баравікі і UZ 30.
Пасля першага тура Баравікі павялі 2:1. У другім "вустрыцы" адыграліся і выйшлі наперад - 2:3.
У вырашальным туры поспех быў на баку UZ 30 - яны здабылі 2 перамогі і з лікам 5:2 перамаглі ў турніры!


Віншуем прызёраў і ўдзельнікаў турніру з чарговым каманднікам!!
Атмасфера, эмоцыі, інтрыга - усё тое, чым багаты камандны турнір, напаўняе гульцоў і само мерапрыемства, робячы яго асаблівым і незабыўным для ўсіх удзельнікаў!
Асобнае дзякуй Андрэю Князюку, Віталю Собалю, Андрэю Хапрву і Івану Авіну, за тое, што сваёй прысутнасцю дадалі нашаму турніру ёмістасці. Шкада, што у вас не хапае часу ці жадання часцей быць разам. І таксама шкада, што дзясяткі выдатных гульцоў пакінулі гэта хобі дзеля іншага хобі...
І, вядома, нельга не ўспомніць таго, што Саша Асядоўскі вельмі любіў гэты турнір і лічыў яго асаблівым сярод усёй іх разнастайнасці...
25 кастрычніка пройдзе чарговы этап!
Плануем сустрэчу, калегі!!

