25 кастрычніка прайшоў чарговы турнір, 3-ці па ліку.
Пачнем аповяд з Лігі Б, там сабраўся кворум з чатырох гульцоў. Удзельнікі:
Ганна Сліж

Ігар Карпаў

Павел Піскуноў

Андрэй Піскуноў

Яны ўжо прымалі ўдзел у турнірах, ёсць досьвед, які з кожным турнірам выяўляецца ўсё больш!
Паміж сабой яны згулялі 4-х кругавы этап, месцы размеркаваліся наступным чынам:

Андрэй з Ігарам добра адарваліся ад супернікаў у ачковым заліку.
Затым правялі плэй-оф. Ігар гуляў з Аняй. Тут не гледзячы на выніковы лік 4:1 была барацьба, Анюта супраціўлялася, як магла. Усе перамогі Ігара працоўныя, лёгкай прагулкай гэтую паўфінальны серыю для яго ніяк не назавеш.

У другім паўфінале сын даваў спякоту свайму бацьку. Маладосць брала сваё: Андрэй прымудраўся ў некаторых матчах накідваць у вароты таты больш за 5 шайбаў. Выніковыя лічбы - 4:2.

Павел у выніку гуляў з Аняй за 3 месца. Аня праявіла ўсе свае якасці і абыграла Паўла - 4:2.

Ну а за золата змагаліся Андрэй Піскуноў і Ігар Карпаў. На 1-ым этапе гэтага сезону Андрэй ужо браў золата, і цяпер яму гэтага хацелася неменьш. Ігар да гэтага моманту здавольваўся толькі срэбрам. Пасля першага матчу Ігар павёў. Затым Андрэй двойчы абыграў Ігара. У чацвёртым матчы Ігар зраўняў, затым Андрэй ужо быў нястрымны.

Выніковыя лічбы - 4:2. Золата ў Андрэя, срэбра ў Ігара, Аня з бронзай. У Паўла ганаровае чацвёртае месца і ўсведамленне таго, што нешта трэба прыдумляць для перамогі над маладым парасьнікам!

У Вышэйшай Лізе змагаліся 10 чалавек.
Прыемна, што Вадзім Пасылкін сам выявіў жаданне быць менавіта тут. Пахвальна, бо для прагрэсу трэба гуляць з больш моцнымі. Радуе тое, што Вадзім не перажывае з нагоды пройгрышаў і колькасці прапушчаных шайбаў. Забягаючы наперад, адзначу, што па забітых шайбах у яго абсалютная роўнасць з Аляксандрам Шыркаўцом, гуляючым ужо дзясятак гадоў з намі. Ды і па водгуках супернікаў можна смела канстатаваць, што атрымліваецца па гульні ўжо прыкметна больш. Поспехаў, Вадзім, і далей, ты на правільным шляху!!

У зону плэй-оф праходзіла чацвёрка гульцоў, астатнія змагаліся за медалі 1 Лігі. Нечаканасці не адбылося: пасля двухкругавога этапу выніковая табліца выглядала наступным чынам:

Крыху не хапіла Аляксею Краўчанку. Аляксандр Авін паказаў даволі ўпэўненую гульню і скончыў на 6-ым месцы. Упэўнена ішоўшы ў першым крузе Міхаіл Чарнабай ў другім трохі забуксаваў і па выніку зрушыўся на 7-ую пазіцыю. Другі турнір запар Вадзім Крыніцкі не можа намацаць сваю гульню, ён заняў 8-ае месца. Аляксандр Шыркавец пакуль што ў гэтым сезоне не вельмі здзіўляе сваім вынікам у адрозненне ад мінулага - 9 месца. Вадзім Пасылкін замкнуў групу. Але з 25-ю забітымі шайбамі прафесіяналам, двума нічыімі з Аляксандрам Шыркаўцом і Аляксеем Краўчанка і нават адной перамогай над Аляксандрам Авіным! Цудоўны вынік для чалавека, які другі год гуляе ў хакей!!

Шасцёрка ніжняй частцы табліцы правяла двухкругавы міжсабойчык. А вось тут-то і пайшлі нечаканыя вынікі.

Нейкім неймаверным чынам Аляксей Краўчанка прымудрыўся заняць перадапошняе месца. Трэцяе месца і бронза ў Аляксандра Авіна. Аляксандр Шыркавец усё ж такі прыйшоў у сябе пасля кругавога і не саромеючыся накідваў калегам па цэху, што дазволіла яму ўзяць срэбра. Міхаіл Чарнабай разышоўся не на жарт і скончыў на вышэйшай прыступцы п'едэстала. Вадзім Пасылкін з 14-ю забітымі шайбамі на ніжнім радку. Але па ліку відаць, што ён дакладна не быў хлопчыкам для біцця. А Вадзім Крыніцкі, які ў мінулым сезоне не сыходзіў з турніру без золата 1 Лігі, сёння зноў прасеў. Будзем спадзявацца, што на бліжэйшых турнірах ён вернецца да сваёй гульні!

Паралельна праходзілі паўфіналы Вышэйшай Лігі.
Мацвей Шыркавец гуляў з Уладзімірам Сліжом. Павёўшы 3:0 у серыі, Мацвей расслабіўся. А Валодзя наадварот сабраўся і наступныя 2 матчы запісаў сабе ў актыў з аднолькавымі сухарамі - 0:2. У шостым матчы Мацвей ужо раззлаваўся і ўзяўся за гульню, чым прымусіў капітуляваць няўступлівага калегу. Вынік - 4:2.

У другім паўфінале Аляксандр Бартош гуляў з Эдуардам Куратнікам. Вельмі роўная гульня. Супернікі адрываліся адзін ад аднаго на крок. Пры ліку ў серыі 3:3 яны яшчэ прымудрыліся давесці вырашальны матч да авертайма. А там яшчэ амаль 5 хвілін спрабавалі забіць. Хоць Аляксандру гэта ўдалося двойчы, але абодва разы шайба нахабным чынам вылятала назад пасля хвосткіх кідкоў. І ўсё ж у трэці раз яна ўпала ў мяшок варот.

У матчы за 3 месца Эдуард абыграў Валодзю - 4:1.

З такім жа лікам 4:1 Мацвей Шыркавец у фінале святкаваў перамогу над Аляксандрам Бартошам.


Прызавая тройка атрымалася ідэнтычнай мінуламу этапу:

Віншуем прызёраў ліг і ўсіх удзельнікаў!
29 лістапада мы праводзім наш святочны турнір! Замыкаем 12-ці гадовы цыкл!
Прыходзьце, будзем рады!!

