Сезон 2025/26 стартаваў!
Лета на зыходзе, а значыць мы пачынаем новы сезон Лігі настольнага хакея!
Адпачылыя, загарэлыя і засумаваўшыя па гульні хлопцы сабраліся 27 жніўня, каб нарэшце зноў адчуць гэты азарт і запал!
Пачнем аповяд з Лігі Б.
5 удзельнікаў. Усе бывалыя. Наш гонар і надзея жаночага нахока - Аня Сліж:

Кампанію ёй склалі:
Станіслаў Белых:

Ігар Карпаў:

Іван Шачок:

і Андрэй Піскуноў:

Пяцёрка гульцоў згуляла паміж сабой па 3 кругі. У плэй-оф праходзіла толькі чацвёра. Не пашанцавала Івану. Не гледзячы на тое, што ён на адзіным пакуль для яго турніры ў мінулым сезоне заняў 1 месца, па выніку ён апынуўся на 5-ым месцы, і для яго гульні на сёння скончыліся. Магчыма, Іван не даацаніў супернікаў, а можа яны гулялі дзесьці трохі лепш.

Па нейкім дзіўным збегу абставінаў апынуўся неўнесеным 12-ы тур. Пры пэўных яго раскладах гэта магло паўплываць на выніковае становішча гульцоў на 3-4 пазіцыях. Але маем тое, што маем. 4 месца ў Ані, трэцім стаў Станіслаў Белых, другім - Ігар Карпаў, для якога гэта таксама другі турнір, ну а першае месца ў групе ўпэўнена заняў Андрэй Піскуноў, які, дарэчы, амаль 3 гады не наведваў турніры. Андрэй гуляе дома з татам, і па словах апошняга, ён супраць сына ўжо не можа нічога зрабіць, каб абыграць яго.
Далей хлопцаў чакаў плэй-оф: серыі да трох перамог.
У першай пары Андрэй гуляў з Аняй. Напружаная гульня. Лік 3:0. Але ўсе тры матчы Андрэй узяў з мінімальнай перавагай у 1 шайбу.

Расклад у пары Ігар Карпаў - Станіслаў Белых быў іншым. Тут пераможца вызначыўся толькі ў вырашальным пятым матчы. Ігар даціснуў.
За 3 месца Станіслаў гуляў з Аняй. Пасля двух здабытых перамог Аня вырашыла, што яна ўжо з медалём і прапанавала Станіславу скончыць серыю. Ён, як сапраўдны джэнтльмен, не стаў супраціўляцца жаданні дамы і прыняў прапанову, аддаўшы перамогу ў яе рукі.
Бясспрэчна, гэта пахвальна, але ў наступны раз трэба гуляць да канца!)
У фінале сышліся супернікі, якія вельмі хацелі быць першымі.

Пераможца вызначыўся ў апошнім матчы. Андрэю, не гледзячы на яго юнацтва, удалося паказаць упэўненую гульню і атрымаць перамогу! Ігар таксама добра выглядаў, і яго пераможныя турніры яшчэ наперадзе!

Віншуем прызёраў і ўдзельнікаў!


У Вышэйшай Лізе гулялі 11 чалавек.
Першы этап праходзіў па двухкругавой сістэме. Каб прайсці ў плэй-оф, трэба было трапляць у васьмёрку. Гэта не ўдалося Аляксандру Шыркаўцу, Віталю Куратніку і Аляксандру Авіну.



Яны чакалі сваіх супернікаў, якія дабавяцца да іх пасля першага раўнда плэй-оф.

Першае месца ў групе заняў Аляксандр Далгоў. Другое - Аляксандр Бартош. Эдуард Куратнік і Мацвей Шыркавец з аднолькавай колькасцю ачкоў размясціліся следам. Першы абышоў другога па асабістых сустрэчах.

Пары ў першым раўндзе плэй-оф былі наступныя:
Аляксандр Далгоў - Аляксей Краўчанка:

Тут была інтрыга. Цікавая статыстыка: у пяці матчах з шасці згуляных адзін з супернікаў захоўваў свае вароты на замку. Аляксандр выйшаў пераможцам - 4:2.
Мацвей Шыркавец - Андрэй Акінфін:

Тут галоў было пабольш, але лік такі ж - 4:2 на карысць першага.
Аляксандр Бартош - Уладзімір Сліж:

Валодзя пасля першага пераможнага матчу аддаў ініцыятыву ў рукі Аляксандра - 4:1.
Эдуард Куратнік - Міхаіл Чарнабай:

Тут лік 4:1.
Чацвёрка прайграўшых узялі ў кампанію тройку тых, хто не ўвайшоў у плэй-оф і правялі кругавы этап у 2 туры. Шкада, што Міхаіл Чарнабай не змог у гэтым паўдзельнічаць...


А медалі ў Першай лізе ўзялі:
1.Уладзімір Сліж.
2.Аляксей Краўчанка.
3.Андрэй Акінфін.

Аляксандру Авіну не хапіла зусім ледзь-ледзь. Ён саступіў трэцяе месца Андрэю выключна па розніцы шайбаў у асабістых сустрэчах.
У першым паўфінале Вышэйшай лігі сустракаліся лепшы абаронца Аляксандр Далгоў і лепшы нападаючы Мацвей Шыркавец. Пасля выйграных трох запар матчаў здавалася, што ў Сашы перамога ў кішэні. Але затым Мацвей здзейсніў камбэк і дзве адыграў. У шостым матчы Саша паставіў кропку - 4:2 на сваю карысць.
У другім паўфінале гулялі Аляксандр Бартош і Эдуард Куратнік.
Першыя два матчы былі згуляныя, як пад капірку, з аднолькавым лікам пры гэтым яшчэ і авертаймамі, дзе Эдуард выходзіў пераможцам. Трэці матч Аляксандр запісаў у свой залік. А ў наступных двух зноў Эдуард апыняўся мацней. Выніковы лік - 1:4.
Аляксандр Бартош гуляў з Мацвеем Шыркаўцом за 3 месца і выйшаў пераможцам - 4:0.
Пра фінал заўсёды хочацца распавядаць падрабязна, па сутнасці сваёй гэта заўсёды кульмінацыя і інтрыга ўсяго турніру. Але ў дадзеным выпадку, улічваючы абставіны, якія склаліся за гады ўзаемаадносін фіналістаў, нічога такога не было. Была ілюзія барацьбы...

Шкада, што Аляксандр Далгоў не можа працоўныя адносіны падначаленага і кіраўніка не пераносіць на хакейную пляцоўку.
Прызёры турніру:
27 верасня праводзім камандны турнір!
Рыхтуемся!!

