• Pусский (RU)
  • О нас
  • Джинглы
  • Пресса
  • Контакты
  • Зарегистрироваться
  • Войти

Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона
  • BELARUS OPEN 49

  • Белорусские турниры 165

  • Чемпионат мира 32

  • Чемпионат Европы 3

  • Мировой тур 16

  • У наших друзей 7

  • Наши в НХЛ 15

  • Личности НХ 12

  • Зал славы белорусского НХ 39

  • История белорусского НХ 10

  • Итоги сезона 100

  • РЕЙТИНГ ОЧБ 14

  • Анонсы 25

  • Матч дня 9

  • Другие 12

Кто на сайте

Сейчас на сайте 377 гостей и нет пользователей

АЧБ #6!

Информация о материале
Категория: Белорусские турниры
Опубликовано: 30 января 2022

АЧБ # 6.

29 студзеня прайшоў чарговы этап, шосты па ліку. Кожны турнір падае сюрпрызы, на гэты раз яны таксама былі. 

Адзіны, хто з нашай абоймы трымаўся і не падхапіў каранавірус, - гэта Андрэй Князюк. Але да гэтага турніру накрыла і яго. Балазе пераносіць пакуль што нармальна. 

А ўсе астатнія прыйшлі. Дружына з 15-ці чалавек апынулася вельмі баявой і ў гульнявым зале сёння было горача. 

Ёсць у кавіда і плюсы. У некаторых перахварэлых назіраецца павелічэнне вынослівасці, вырастае паказчык дакладнасці кідкоў, паляпшаюцца хуткасць і шпаркасць рухальнай рэакцыі. Усё гэта пра аднаго з герояў сённяшняга АЧБ-Леаніда Лысенка. Доўга выходзіў з хваробы, цяжкавата яна яму далася, але ў гульні прагрэс на твар. Ды і целам наш герой маладзейшы стаў)

Аб усім па парадку.

15 байцоў гулялі у 2 кругі.

Менавіта тут і варта расказаць пра цуд-гульню нашага Леаніда. Пад яго жорны трапілі: двойчы Віталь Собаль, Мацвей Шыркавец, Аляксандр Далгоў, па разе былі зрынутыя: Андрэй Акінфін, Аляксей Краўчанка, Міхаіл Чарнабай, Вадзім Крыніцкі. Таксама шмат нічыйных вынікаў з моцнымі супернікамі. Як вынік-трэцяе месца ў чэмпіянаце з 37-ю ачкамі ў актыве пасля 28 тураў. Гэта лепшы вынік Леаніда за ўсю гісторыю выступленняў. Са слоў Лёні, ён за 3 месяцы ні разу не гуляў... А атрымалася, як у Гая Юлія Цэзара: VENI,VIDI, VICI... 

Другім стаў Мацвей Шыркавец, у яго 40, ну а першым (і для яго гэта таксама ўпершыню ў чэмпіянаце) стаў Уладзімір Сліж (43 ачкі), якому, як ён сказаў, дапамагла шчаслівая шайба, выдадзеная Аляксандрам Бартошам перад пачаткам турніру. Гуляў ён толькі ёй, пёрла невымоўна).

А вось у Аляксандра Бартоша справы былі не вельмі - толькі 8-ае месца па выніку чэмпіянату. Мабыць, усю сваю ўдачу ўклаў у шайбу для Валодзі, сабе не засталося... Нядрэнна згуляў Віталь Собаль, стаўшы шостым. Яго сын Назар ствараў праблемы тым, хто думаў, што гульні з маладым нахокерам будуць для іх прагулкай. Па выніку перад ім капітулявалі такія знакамітыя супернікі, як Аляксандр Авін, Аляксей Краўчанка, Леанід Лысенка і нават Мацвей Шыркавец! З многімі гульцамі звёў матчы ўнічыю.

Малайчына Назар, адчуваецца, што трэніроўкі з бацькам робяць сваю справу для абодвух. Яшчэ б абодвум часцей наведваць турніры!!

Першая ліга сёння была незвычайна шматлюднай: за медалі трэба было пазмагацца спачатку ў кругавым турніры, потым у плэй оф.

Па выніку кругавога турніру ўтварыліся пары плэй оф: Вадзім Крыніцкі з першага месца выйшаў на Аляксея Краўчанку, які заняў чацвёртую пазіцыю, а Віталь Куратнік з другога месца трапіў на Аляксандра Шыркаўца. Гулялі да дзвюх перамог. Вадзім з мінімальнай перавагай у вырашальнай партыі прайшоў Аляксея, а Віталь у дзвюх партыях перамог Аляксандра.

Тыя, хто прайграў, біліся за бронзу, дзе больш пашанцавала Аляксандру, у авертайме вырашальнай партыі зноў Аляксею непадфарціла.

Ну а пераможцам заслужана стаў Вадзім Крыніцкі, у дзвюх партыях адолеўшы Віталя Куратніка з яго шматхадовымі атакуючымі камбінацыямі.

Плэй оф вышэйшай лігі адразу паказаў, што выйграть вельмі хочуць усе. З чатырох пар у дзвух усё вырашылася толькі ў сёмай партыі.

Першая пара: Уладзімір Сліж-Аляксандр Бартош. У першай жа партыі Аляксандр павёў 3 шайбы, але на працягу апошняй хвіліны Уладзімір забівае 3 і пераводзіць гульню ў авертайм, дзе забівае пераможную. Зноў шчаслівая шайба?!

Другая партыя, зноў авертайм, і зноў Уладзімір на куражы яго выйграе. Прыйшлося Аляксандру ў таямніцы ад Уладзіміра рабіць ракіроўку шайбамі, таму нішто іншае, больш-менш разумнае, сёння не працавала. Можна доўга смяяцца... Але ў серыі перамог Аляксандр - 4:2. Удачу даў - удачу забраў!

Гульня ў парах Эдуард Куратнік-Андрэй Акінфін і Мацвей Шыркавец-Аляксандр Далгоў развівалася па аднолькавым сцэнары: ніхто не адпускаў іншага больш, чым на адну партыю. Пры такіх арэлях ўсё вырашыла сёмая партыя. Эдуард і Мацвей прайшлі далей.

У чацвёртай пары была інтрыга паболей усіх астатніх: усе чакалі працягу Боскай гульні Леаніда Лысенкі супраць Віталя Собаля, якога ў чэмпіянаце ён ужо двойчы адолеў. Але Віталь сабраўся і аддаў Леаніду ўсяго толькі адну партыю.

Пераможаныя разыгрывалі паміж сабой 5-8 месцы. На жаль, як гэта часам бывае, без Аляксандра Далгова. Вынікі на фота:

Варта адзначыць, што для Віталя Собаля трапленне ў паўфінал вышэйшай лігі турніру - таксама лепшае дасягненне за гісторыю яго выступленняў. Віталь таксама прапусціў папярэднія 2 турніры і таксама ліха, як і Леанід Лысенка, накідваў сёння ў браму ўсім, каму непападзя. Цяпер яму трэба было абыграць чэмпіёна мінулага сезону-Мацвея Шыркаўца. Калі пасля пяці партый быў лік 3:2 на карысць Мацвея, была нейкая надзея ў гледачоў: а ці не створыць Віталь сёння сенсацыю? На жаль для Віталя у шостай партыі ўдача была на баку Мацвея.

У другой паўфінальнай пары Эдуард Куратнік капітуляваў перад Аляксандрам Бартошам з лікам 2:4.

Віталь мог яшчэ ўзяць першы для сябе кубак, але ў матчы за 3 месца саступіў Эдуарду. Шкада, перамога для Віталя магла быць вішанькай на торце...

Фінал паміж чэмпіёнам і віцэ-чэмпіёнам мінулага сезону абяцаў быць гарачым. Ён такім і быў. Напружанне, сабранасць, уважлівасць, авертаймы (а куды без іх у такіх матчах). І пры гэтым мінімум эмоцый, хоць часцяком матчы паміж імі вельмі эмацыйныя.

Аляксандр выйграў Мацвея 4:2.

Выдатна пагулялі!

Накшталт звычайны АЧБ, а не, столькі ўсяго цікавага...

 

Дзякуй Эдуарду за месца правядзення, Андрэю Акінфіну за дакладнае і аператыўнае электроннае суправаджэнне!

Лёня, Валодзя і Віталь, вы героі дня!

Ну а 19 лютага нас чакае этап сусветнага тура BELARUS OPEN. 

Нагадаем, што гэта турнір, на якім можна вельмі добра падцягнуць ачкі і сусветны рэйтынг!

 

P. S. Шкада, што не адбылася канферэнцыя, хацелася паслухаць і пагутарыць. Але, думаю, у наступны раз мы знойдзем час.

 

Гуляйце ў настольны хакей, сябры!!

Баннер материала
  • Назад
  • Вперед

Рейтинги

Обновленный рейтинг BLR

Рейтинг ITHF

Общий турнирный зачет сезона

Календарь ЛНХБ 2021/22

 

31.08.2019 – 1) КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА "УБОЙНЫЙ СЕЗОН-5"; 2) ОЧБ #1

21.09.2019 – ОЧБ #2

26.10.2019 – ОЧБ #3

23.11.2019 – ОЧБ #4

28.12.2019 – ОЧБ #5

25.01.2020 – ОЧБ #6

22.02.2020 – BELARUS OPEN

28.03.2020 – ОЧБ #7

18.04.2020 – 1) 3-й КУБОК РЕКТОРА; 2) MINSK CUP-2020

23.05.2020 – MINSK MASTERS

30.05.2020 –  SWEDISH DAY in MINSK

Группа в ВК

afisha-msk.ru
Баннер боковой
  • Главная /
  • Личности НХ /
  • НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ... СВЕТЛАЯ ПАМЯТЬ...

Популярные новости недели

КУБОК РЕКТОРА БГУ: ФСК -- ЧЕМПИОН, МЕХМАТ -- СТАР, РАФ -- СУПЕРСТАР

19 мая в спортивном зале филологического факультета БГУ были определены самые «хоккейные»...

Подробнее...

ПЕРВАЯ СЕКЦИЯ НАСТОЛЬНОГО ХОККЕЯ -- В ГИМНАЗИИ № 11 г. МИНСКА

Дата 18 ноября 2017 года уже вошла в историю белорусского НХ как дата, когда впервые в нашей стране в ГИМНАЗИИ...

Подробнее...

ЛИЧНОСТИ ЛНХБ: АЛЕКСАНДР ОСЕДОВСКИЙ (ИНТЕРВЬЮ + КАРТИНЫ)

ВЕЧНАЯ СЛАВА   Давно хотел проинтервьюировать САШУ ОСЕДОВСКОГО... Человека необычного, творческого, а значит, неординарного. Да тут...

Подробнее...

И БЕЛАРУСБАНК ИГРАЕТ В НАХОК!!

Начну с комплимента руководству БЕЛАРУСБАНКА: в Банке работают очень симпатичные и талантливые...

Подробнее...

НИКОЛАЙ КРЫЛОВ... 48 ЛЕТ В ХОККЕЕ...

Одному из родоначальников и фанатов настольного хоккея в Беларуси -- нашему ШВЕДУ -- НИКОЛАЮ КРЫЛОВУ...

Подробнее...

ОТСТОЯЛИ! МОГУЧИЕ РЕЙНДЖЕРЫ -- ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ В КОМАНДНОМ ЗАЧЕТЕ

Сравните две фотографии и найдите хотя бы одно принципиальное отличие… Речь не идет о том, во что...

Подробнее...

ШВЕЦИЯ -- ФИНЛЯНДИЯ 1:0. ПРАЗДНИК НАХОКА НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Для белорусских нахокеров День Швеции в Минске начался в 12.30. Примерно в это время мы прибыли на...

Подробнее...

SWEDISH DAY CUP НА ДНЕ ШВЕЦИИ В МИНСКЕ

Пока детишки с мамами и папами присматривались к НХ и доламывали выставленные на всеобщее...

Подробнее...

СЕРИЯ В НА MINSK CUP 2017

ЯРОСЛАВ, АРТЕМИЙ И МИХАИЛ -- ПОБЕДИТЕЛИ MINSK CUP JUNIORS   Вопрос о победителем ДЕТСКОГО КУБКА МИНСКА (27/05/2017) продержался...

Подробнее...

ПЯТЫЙ ОЧБ СЕЗОНА: ПРИВЕТ, ХОРВАТИЯ! И ТРЕТИЙ ДВУХТЫСЯЧНИК БЕЛОРУССКОГО НХ

Вот и завершился пятый этап ОЧБ сезона 2016/17. Результаты оказались непредсказуемыми и несколько...

Подробнее...

СТАРТОВАЛА СЕРИЯ В

Во время проведения 4-ого этапа ОТКРЫТОГО ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ по НХ сезона 2016-2017 (25.03.2017)...

Подробнее...

ФОТОАЛЬБОМ BELARUS OPEN-2017 ВАДИМА СИТНИКОВА / КУРСК

Спасибо огромное Вадиму Ситникову за его фотоискусство. Просматривая фото Вадима, Вы еще раз...

Подробнее...

THE SHOW MUST GO ON

ПЕРВЫЙ БЕЛОРУССКИЙ Этап Мирового Тура не стал комом... Светлые чувства от хорошо проведенного...

Подробнее...

ТРИУМФАТОРЫ BELARUS OPEN-2017

Победителями первого БЕЛАРУСЬ ОУПЭН стали: 1. Янис Галузо (Россия / Санкт-Петербург); 2. Евгений Матанцев...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017. WELCOME!!!

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

THE OFFICIAL PAGE OF WORLD TABLE HOCKEY TOUR – BELARUS OPEN-2017

Welcome you to the official page of BELARUS OPEN-2017, the stage of World Table Hockey Tour!  1st...

Подробнее...

МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ BELARUS OPEN-2017

 Самый престижный и представительный белорусский турнир BELARUS OPEN (уровень турнира – WTHT)...

Подробнее...

ПЕРВЫЙ СЕМЕЙНЫЙ НОВОГОДНИЙ ТУРНИР ПО НХ

ЛНХБ совместно с ХК Динамо Минск провела 29 декабря 2016 года в фан-доме минского Динамо в ТЦ...

Подробнее...

BELARUS OPEN-2017 / ПРЕСС-РЕЛИЗ

25 февраля 2017 года в Минске впервые в истории белорусского НХ-движения будет проведен турнир...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА IV. КОМАНДНЫЙ КУБОК МИНСКА МОВА CUP

В четвертой главе ГЕРОИЧЕСКОГО ЭПОСА БЕЛОРУССКОГО НХ-ДВИЖЕНИЯ вспомним, как проходил Второй...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА V. ТЕЛЕВИЗИОННЫЙ ПРОЕКТ УБОЙНЫЙ СЕЗОН-1

Мы помним, как всё начиналось... В общих чертах да. Не секрет, что с годами стираются звуки,...

Подробнее...

РИЖСКИЙ БАЛЬЗАМ НА ДУШУ

Кубок Риги -- турнир с большими традициями и славной историей. Нынешний RIGA CUP -- 18-й!! По...

Подробнее...

ГЕРОИЧЕСКИЙ ЭПОС. ГЛАВА I. БЕЛАРУСЬ vs. ЛИТВА 12 : 11

Чемпионат Европы в Таллинне. Вторая лига Open Teams. Матч БЕЛАРУСЬ -- ЛИТВА... Этот матч -- уже история....

Подробнее...

ТОП-20 БЕЛОРУССКОГО НХ

АНДРЕЙ КНЯЗЮК (Новополоцк) –1BLR / 421 ITHF; 2.800BLR / 1.976ITHF Игрок национальной сборной. Участник...

Подробнее...

© 2026 Настольный хоккей

  • О нас
  • Наши контакты
  • .
jtemplate.ru - free extensions Joomla
Go Top

Вход на сайт

  • Регистрация
  • Забыли логин?
  • Забыли пароль?
Настольный хоккей
  • ГЛАВНАЯ
  • Всё о настольном хоккее
    • История настольного хоккея
    • Правила настольного хоккея
    • Терминология НХ
  • Наши игроки
  • Регламент турниров
  • Фото и видео
    • Видео
    • Фото
  • Календарь сезона