2-3 сакавіка ў падмаскоўным Рэўтаве прайшоў турнір па настольным хакеі - этап Scorpion Grand Prix - Кубак кіраўніка Рэўтава. Што ў ім асаблівага? Прызавы фонд, прывабіўшы многіх топавых гульцоў, куча іншых прызоў многім удзельнікам. І, вядома, Камандны Кубак Расіі, які заўсёды прыцягвае і аб'ядноўвае многіх аматараў настольнага хакея. Ён праходзіў на наступны дзень пасля індывідуальнага.
Беларускі дэсант быў шматлікі. Штогод у Санкт-Пецярбург ці Маскву выбіраюцца Эдуард Куратнік, Аляксандр Далгоў і Аляксей Краўчанка. Вось і цяпер яны не выпусцілі гэтую магчымасць. Да іх далучыліся Мацвей і Аляксандр Шыркаўцы і Віталь Куратнік.
У папярэднім пасеве апынулася 63 ўдзельніка. Нашы хлопцы па рэйтынгу SWR (заўважым, што гэта не Міжнародны рэйтынг) размясціліся наступным чынам:
Усіх удзельнікаў разбілі на 4 групы, дзе яны згулялі кругавы турнір. Права гуляць у Вышэйшай лізе даставалася таму, хто займаў месца ў першай сямёрцы. З гэтым выдатна справіліся Аляксандр Далгоў (4 месца), Аляксей Краўчанка (6 месца) і Эдуард Куратнік (7 месца). Шкада, што гэтага не атрымалася ў Мацвея. У яго, як і яго бацькі Аляксандра, 10 месца, якое давала права гуляць толькі ў Першай лізе. Віталь Куратнік заняў 14 месца ў сваёй групе і далей змагаўся за медалі ў Другой лізе.
Месцы нашых байцоў, занятыя адпаведна "набытым квітках":
У Другой лізе пасля кругавога этапу Віталь стаў 11-ым:
У Першай лізе Аляксандр Шыркавец - 16-ты:
а Мацвей узяў прызавое трэцяе месца, хоць што тут граху таіць, ён проста абавязаны быў браць золата. Але ж нашы з прызамі, віншуем Мацвея! Забягаючы наперад, скажу, што не ён адзін з'ехаў з Падмаскоўя з кубкам.
Вышэйшая ліга была падзелена на 2 групы - А і Б па 16 чалавек у кожнай. На гэтым этапе падключыліся тыя, хто атрымаў дзякуючы свайму рэйтынгу Wild Card. Зноў згулялі кругавы турнір. Верхнія васьмёркі гульцоў праходзілі далей, ніжнія гулялі свой малы плэй-оф.
Наша тройка "вышэйшых" апынулася ў другой частцы табліцы. Аляксей, гуляючы ў групе А, стаў 13-ым. У групе Б Эдуард - 12-ы, Аляксандр - 15-ы.
У плэй-оф гульцы групы А выходзілі на гульцоў групы Б. І трэба ж такому здарыцца, што нашы хлопцы і тут умудрыліся сустрэцца: Эдуард трапіў на Аляксея і атрымаў перамогу - 4:1. Аляксандр Далгоў матч у плэй - оф настольнага хакея вырашыў замяніць прысутнасцю на іншым матчы - таксама плэй-оф, таксама хакея, але на ВТБ-арэне, хварэючы за Дынама-Мінск у матчы супраць маскоўскіх аднаклубнікаў. Ну калі ён яшчэ зможа пахварэць за Дынама-Мінск у серыі плэй-оф у гасцях на полі суперніка!... Магчыма, на яго месцы хацелі б апынуцца многія... Шкада, што нашы там прайгралі 1:4. Маскоўскае Дынама пад правадырствам Аляксея Кудашова ў гэтым сезоне паказвае свой лепшы хакей за апошнія гады. Дарэчы, у іх складзе гуляе і пара нашых абаронцаў: Кірыл Гатавец і Арцём Ваўчанкоў. Пажадаем поспеху нашым дынамаўцам у далейшым!!
Вернемся да нашых настольна-хакейных баталій... Эдуард Куратнік у наступнай серыі трапіў на Аляксандра Нагорнага. Супернік апынуўся складаным, адну партыю Эдуарду ўдалося ўзяць у авертайме, астатнія тры ён саступіў. Вынік - 1:3.
У вялікім плэй-оф лідары павольна, але дакладна ішлі да сваіх мэтаў. На гэтым турніры набор гульцоў быў дастаткова моцным, і складана было прадказваць чыю-небудзь перамогу ўжо пачынаючы з 1/8 фіналу, стрэліць мог кожны. Кожная стадыя адсейвала чарговую порцыю "слабейшых" ці проста тых, каму ў нейкі момант пашанцавала менш.
Па выніку тройка прызёраў выглядала так:
1. Дзяніс Мацвееў (Курск)
2. Павел Фёдараў (Санкт-Пецярбург)
3. Сямён Біцюкоў (Санкт-Пецярбург).
Ну а нашы хлопцы цалкам годна паказалі сябе, заняўшы ў агульным-то добрыя выніковыя месцы. Калі параўноўваць месца першапачатковага пасеву з выніковым месцам, то вынік наступны:
Аляксандр Далгоў: 19-31
Эдуард Куратнік: 22-23
Мацвей Шыркавец: 29-35
Аляксей Краўчанка: 40-28
Аляксандр Шыркавец: 51-48
Віталь Куратнік: 44-59
А Эдуард Куратнік пры гэтым атрымаў прыз найлепшага замежнага гульца!
Гэта добра, што мы там... замежнікі...
На наступны дзень праходзіў камандны турнір. Наша каманда беларусаў пад сваёй назвай UZ 30 прыняла актыўны ў гэтым удзел.
Турнір праводзіўся ў фармаце 3*3. У нашай камандзе да стандартнага набору гульцоў з Аляксандра Далгова, Эдуарда і Віталя Куратнікаў дадаўся Аляксей Краўчанка. Мацвей і Аляксандр Шыркаўцы ў другі дзень удзелу не прымалі. У кваліфікацыі стартавалі 16 каманд, якія былі разбітыя на 3 групы. "Вустрыцы" ў сваёй групе з пяці каманд занялі 4 месца дзякуючы перамозе на Стартам. Гэтага аказалася недастаткова, каб прайсці ў Вышэйшую лігу. Трэба было браць трэцяе месца.
Па выніку 9 каманд сышлі гуляць кругавы этап з захаваннем вынікаў у вышку, а астатнія - у Першую лігу. І вось тут у групе з 7 каманд нашы хлопцы цалкам маглі ўзяць медалі. Не хапіла зусім ледзь-ледзь. Абыграўшы лідара 13:5, складзенага з куран і масквічоў - Антарэса, каманду Reutov Rockets і Працоўныя рэзервы, нашы хлопцы саступілі гульцам з Екацярынбурга - Арыёну 8:10, і Феніксу з Ніжняга Ноўгарада - 5:13. Набраўшы па 8 ачкоў нашы разам з Арыёнам і Феніксам дзялілі месцы. Па асабістых сустрэчах нашым дасталася толькі 4-ае месца ў групе.
У Вышэйшай лізе пасля кругавога турніру двойка лідараў адпачывала ад першай стадыі плэй-оф. Тыя, хто заняў 3-6 месцы згулялі паміж сабой навылёт.
У першым піцерскім паўфінале Ленінградзец выбіў Афіну - 14:4. У другім Паўночнае Ззянне нечакана лёгка саступіла Мегаполісу - 2:10.
У матчы за 3 месца Ззянне рэабілітавалася - абыграла Афіну - 14:4.
А пераможцам стаў Мегаполіс, ва ўпартай і найцікавейшай барацьбе яны адолелі Ленінградца - 10:8.
Нашых "вустрыц" можна павіншаваць з добрым выступам!
А ўвесь наш дэсант з неацэнным вопытам гульні з новымі супернікамі!!
30 сакавіка - 6 этап чэмпіянату Беларусі!
Гульні будуць праводзіцца ў дзвюх лігах - А і Б.
Чакаем усіх жадаючых!